Умер протоиерей Михаил Маковцов


На 85-м году жизни умер старейший священнослужитель Могилевской епархии протоиерей Михаил Маковцов

На 85-м году жизни умер старейший священнослужитель Могилевской епархии протоиерей Михаил Маковцов, последним местом служения которого был Никольский храм г. Кричева.

Упокой, Господи, душу усопшего раба Твоего новопреставленного протоиерея Михаила и прости ему всякое согрешение вольное и невольное, и даруй ему Царствие Небесное.

Вместо некролога приводим статью о батюшке Михаиле в газете «Земля и люди», вышедшей 5 января 1995 г.

ЗАМКАВАЙ ГАРЫ ЎЛАДАР.
Прэтаiрэя Свята-Нiкольскай царквы айца Mixaiлa ведаюць як крычаўляне, так i жыхары суседнiх Чэрыкаускага i Краснапольскага раёнаў, бо дзеючых храмаў там не было. Людзi ж, як вядома, нараджаюцца i памiраюць, нягледзячы на розныя палiтычныя установы, якiя пануюць у грамадстве. А калi яны праваслаўныя, то ix пасля нараджэння неабходна ахрысцiць i адпець па хрысцiянскаму абраду пасля канчыны. Вось i exaлi у Крычаў у адзiную дзеючую у наваколлi царкву, што захавалася пасля выкаранення веры Хрыстовай ваяўнiчымi атэiстамi.
Айцец Mixaiл нiкому не адмаўляў: i хрысцiў, i адпяваў, i вянчаў зрэдку. Выязджаў на месца, калi было трэба, хаця за ўсё гэта зусiм нядаўна i ў гарком партыi выклiкалi, i штрафавалi. 50-рублёвы штраф пры заробку ў 100 адчувальны, а яго накладвалi за любую «правiннасць». Шмат чаго перажыў a. Mixaiл за час служэння Богу i людзям. Было дрэннае, але добрага было больш, яно часцей успамiнаецца.
…Хутар Асечана, дзе ў мai 1931 года нарадiўся Miхaiл Макаўцоў, прытулiўся да лесу у Kpyпcкiм раёне, недалёка да мястэчка Чарэя. Побач з мястэчкам распрасцёрлася возера. Пасярод яго блакiту ёсць востраў, а на iм храм стаiць бялюткi. Ад яго берага па насыпу дарога вядзе. У летнюю спёку, калi паветра дрыжыць ад гарачынi, здаецца, што зaлaтaвepxi храм прама з вады вырастае, а ад яго купалоў i крыжоў незямное ззянне выходзiць.
Вiдовiшча гэтае Miшa назiраў амаль штодня, калi кароў пaciў. Бачыў i мiжволi хрысцiўся. А iншы раз пад уражаннем убачанага нават спрабаваў «Mipaм Госпаду памолiмся» зацягваць — у набожнай сям’і рос як-нiяк. Пад уражаннем гэтай велiчы i прыгажосцi вiдаць i зарадзiлася у дзiцячай свядо- масцi| мара стаць свяшчэннаслужы- целем. Бацькi рашэнне сына адобрылi, а вось равеснiкi.
Мара збылася у 50-м. Атрымаўшы рэкамендацыi прыходскага свяшчэннiка а. Iоciфа i пратаiрэя з Талочына, а. Нiканора, Miшa, за плячыма якога была сямiгодка, накiраваўся у Жыровцкую духоўную семiнарыю. Закончыў яе у 54- м з добрымi адзнакамi, хаця вучыцца было даволi цяжка: ўвесь народ аднаўляў разбуранае захопнiкамi. Вось чаму семiнарыстам жылося не соладка. А тут надышоу час аддаць Радзiме пачэсны
абавязак. Таму сан iерэйскi Mixaiл атрымаў толькi у 1957 годзе. Служыў у Гомельскай i Вiцебскай абласцях, а у 65-м перад Вялiкаднём, прыняў малады свяшчэннiк прыход Свята-Нiколькага хра¬ма у Крычаве.
У маляўнiчым месцы, на Замкавай гары знаходзiца ён. Пад гарою крынiчка струменiць, яе святою завуць. Вада там праз-рыстая, сцюдзёная — на царкоуныя патрэбы iдзе Месца цiхае, запаведнае. У дрэнным буслы гнёзды не ўюць. А там прама по¬бач з варотамi сабе жытло пабудавалi.
Жыве айцец Mixaiл з матушкай Тамарай Яўхiмаўнай побач з царквой у звычайнай драўлянай хаце, з’яуляючыся адзiным уладаром той гары. Жывуць дружна, у згодзе, паказваючы прыклад прыхаджанам, бо вучэння Хрыста строга прытрымлiваюцца. Тры дачKi вырасцiлi i вывучылi яны, унукаў маюць
Не цураецца пратаiерэй i хатняй работы, усё сам рабiць умее. Ёсць ля хаты i агарод, i сад — яны шмат yвaгi патрабуюць. Аднак больш за ўсяго часу забiрае арганiзацыя работ па рэстаўрацыi мураванай царквы у цэнтры горада, што ў пачатку стагоддзя была пабудавана, ды потым выкарыстоўвалася ў якасцi кiнатэатра. I майстроу трэба знайсцi, i работу iм даць, i за якасцю выканання прасачыць, i будматэрыяламi| забяспечыць, а самае галоўнае — сродкi недзе раздабыць, бо зараз з грашыма на прадпрыемствах вельмi туга. Аднак ахвяруюць працоуныя калектыв
ы, хто колькi можа.
Гэта ужо другi храм, што клопaтaмi a. Mixaiла ў Крычаве аднаўляецца. Першым быў Свята-Пакроўскi на пасёлку цэментнiкаў, дзе зараз а. Мiхаiла служыць.
— Цяжка, але з дапамогай веруючых пераадолеем усе цяжкасцi|, вернем храм народу,- кажа a. Mixaiл.- Два крыжы ужо ўзнялiся у неба над яго купаламi, заззяе пад сонечнымi промняMli i трэцi, самы вялiкi. Я у гэтым упэўнены. Адрэстаўрыраваны храм яшчэ пас- лужыць тым, дзеля каго некалi i быў пабудаваны. Ён упрыгожыць цэнтр горада.

А.Балдоўскi. г. Крычаў.