СУСТРЭЧА Ў БІБЛІЯТЭЦЫ
25 сакавіка ў актавай зале Магілёўскай абласной бібліятэкі прайшоў
Загадчыца аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры абласной бібліятэкі Тамара Міхайлаўна Калініна ў сваім яркім
Айцец Георгій расказаў аб гісторыі заснавання і выдання «Магілёўскіх епархіяльных ведамасцей» і значэнні гэтага часопіса для навуковага і краязнаўчага вывучэння Прыдняпроўя. У падарунак бібліятэцы святар перадаў дзве манаграфіі — Іларыёна Чыстовіча «Нарысы гісторыі Заходнерускай Царквы» і протаіерэя Міхаіла Буглакова «Праасвяшчэнны Георгій Каніскі, архіепіскап Магілёўскі». Закранаючы дзейнасць прафесара Чыстовіча, айцец Георгій звярнуў увагу на адносіны некаторых сучасных навукоўцаў да так званых «заходнерусістаў» і заклікаў уважліва ставіцца да навуковай і творчай спадчыны нашых папярэднікаў, якія шчыра любілі Беларусь і зычылі ёй росквіту. Прадстаўляючы працу айца Міхаіла Буглакова, святар сказаў, што ёсць найвышэйшая справядлівасць у тым, што кніга, напісаная 50 гадоў таму ў Магілёве, сёння ўваходзіць у фонд бібліятэкі. У свой час айцу Міхаілу было надзвычай цяжка працаваць над дысертацыяй ва ўмовах жорсткага антырэлігійнага рэжыму. Тым не менш, святар годна зрабіў сваю справу, і да гэтага часу не з’явілася лепшай працы пра свяціцеля Георгія Каніскага, чым даследаванне 1965 года.
Сустрэча ў абласной бібліятэцы для многіх студэнтаў стала адкрыццём патэнцыялу дарэвалюцыйнай і сучаснай